Навіны для пасажыраў
Люты
-
27 лютага 2018Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс
Для перавозкі пасажыраў у перыяд вялікіх сакавіцкіх выхадных Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўскія чыгункі» прызначыла 8 і 9 сакавіка дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс.
Чытаць далей… -
20 лютага 2018Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі у зносінах Мінск—Львоў
Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ПАТ «Укрзалізныця» у мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд сакавіцкіх святаў, развіцця турыстычных маршрутаў прызначыла дадатковыя цягнікі № 494/493 і № 461/462 у зносінах Мінск—Львоў.
Чытаць далей… -
09 лютага 2018Беларуская чыгунка ў мінулым годзе адрамантавала больш за 300 кіламетраў пуці
У 2017 годзе на Беларускай чыгунцы выкананы рамонт 307,3 км пуці. У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем рэек, змацаванняў, шпал і баласта праведзены на 146,4 км. Сярэдні рамонт пуці выкананы на 160,9 км.
Па выніках мінулага года таксама укладзена 286,2 км плецей бесстыкавага пуці, які валодае шэрагам пераваг. Ён не толькі дазваляе знізіць дынамічнае ўздзеянне на пуць у сувязі са скарачэннем колькасці стыкаў, паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і спрыяе павышэнню плыўнасці ходу рухомага саставу і камфартабельнасці язды пасажыраў.
Чытаць далей… -
09 лютага 2018Беларуская чыгунка пашырае інфармацыйныя сэрвісы для пасажыраў. На сайце БЧ задзейнічала «Анлайн-табло» станцыі Брэст-Цэнтральны
У мэтах паляпшэння інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by задзейнічаў сэрвіс адлюстравання ў рэжыме рэальнага часу інфармацыі табло вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны («Анлайн-табло»).
Чытаць далей…