Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс
27 лютага 2018
Для перавозкі пасажыраў у перыяд вялікіх сакавіцкіх выхадных Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўскія чыгункі» прызначыла 8 і 9 сакавіка дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Вільнюс.
Цягнік № 801 па маршруце Мінск—Вільнюс адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 08:10 і прыбудзе ў сталіцу Літвы ў 10:59. З улікам розніцы ў часавых паясах час у шляху складзе 3 гадзіны 49 мінут. Назад цягнік № 802 Вільнюс—Мінск адправіцца з Вільнюса ў 20:17 і прыбудзе ў Мінск у 01:05 наступных сутак, час у шляху складзе 3 гадзіны 48 мінут.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год