Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • БЧ прапануе навагоднія скідкі да 42% на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй
    28 снежня 2023
    БЧ прапануе навагоднія скідкі да 42% на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй

    Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца магчымасцю аформіць праязныя дакументы са скідкай да 42% у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, якія курсіруюць у вызначаныя даты, пры ўмове іх афармлення менш чым за 3 гадзіны да адпраўлення.

    Нагадваем, што продаж праязных дакументаў у міжнародных зносінах ажыццяўляецца з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі. Колькасць месцаў, прапанаваных сістэмай са скідкамі па выбраным пасажырам маршруце, вызначаецца праграмай у on-line рэжыме ў залежнасці ад бягучага каэфіцыента загрузкі вагона адпаведнага тыпу.

    Так, напрыклад, дадзеная прапанова дзейничае пры афармленні праязных дакументаў у міжнародных зносінах на наступныя цягнікі:

    адпраўленнем 28 снежня 2023 года:
    № 239 Полацк – Масква;
    № 28   Брэст – Масква;

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў
    15 снежня 2023
    Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў

    Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў.

    У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і з улікам наяўнага попыту на перавозкі пасажыраў да ўжо прызначаных раней на навагоднія і калядныя святы дадатковых цягнікоў з 22 снежня 2023 года па 9 студзеня 2024 года прызначаны яшчэ каля 90 цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

    З улікам павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 22, 25, 29 і 30 снежня 2023 года, а таксама 2 і 7 студзеня 2024 года.

    У міжрэгіянальных зносінах цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск, Мінск-Гродна, Мінск-Магілёў, Мінск-Пінск, Віцебск-Брэст, Гомель-Брэст, Гродна-Орша-Крычаў, Гродна-Орша-Віцебск, Камунары-Орша-Гродна.

    Чытаць далей…
  • Фірменны цягнік № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» Беларускай чыгункі пацвердзіў сваю катэгорыю
    08 снежня 2023
    Фірменны цягнік № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» Беларускай чыгункі пацвердзіў сваю катэгорыю

    5 снежня 2023 года ў Мінску завяршылася пераатэстацыя фірменнага цягніка № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь». Атэстацыю праводзіла камісія, у склад якой уваходзілі намеснік старшыні дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці Алег Нікіцін і намеснік начальніка дэпартамента пасажырскіх перавозак ААТ «РЖД» Павел Яфрэмаў.

    Для атрымання статусу фірменнага цягніка міжнародных зносін неабходна было пацвердзіць выкананне шэрагу абавязковых патрабаванняў, што прад'яўляюцца Палажэннем аб фірменным цягніку, зацверджаным Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці, да тэхнічнага стану рухомага саставу і тэрмінаў яго эксплуатацыі, інтэр'еру вагонаў, арганізацыі абслугоўвання пасажыраў і персаналу. Катэгорыя «фірменны» пацвярджаецца адзін раз у 5 гадоў.

    Цягнік № 2/1 Мінск–Масква «Беларусь» быў атэставаны з ацэнкай «выдатна». Камісіяй адзначаны прафесіяналізм цягніковых брыгад, нязменна высокі ўзровень камфорту, а таксама афармленне інтэр'еру вагонаў з элементамі беларускага нацыянальнага каларыту.

    У снежні бягучага года інтэр'ер цягніка № 2/1 Мінск – Масква «Беларусь» быў абноўлены: змянілася колеравая гама, купэ ўпрыгожылі карціны з выявай пейзажаў нашай краіны і беларускі арнамент.

    Чытаць далей…
  • З 10 снежня 2023 года Беларуская чыгунка пераходзіць на новы графік руху цягнікоў
    04 снежня 2023
    З 10 снежня 2023 года Беларуская чыгунка пераходзіць на новы графік руху цягнікоў

    10 снежня 2023 года з 00:00 на Беларускай чыгунцы ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2023/2024 гады, які сфарміраваны ў адпаведнасці з рашэннямі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Ён будзе дзейнічаць на працягу года.

    Усяго ў новым графіку руху прадугледжана курсіраванне 1140 грузавых цягнікоў штосутачна.

    Павялічана колькасць грузавых цягнікоў і вагавыя нормы на асноўных напрамках вывазу беларускіх экспартных грузаў у напрамку Расійскай Федэрацыі. На памежных участках паміж Кастрычніцкай чыгункай ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункай прадугледжаны рух злучаных цягнікоў падвышанай вагі.

    Акрамя гэтага, нарматыўным графікам руху прадугледжана 89 маршрутаў кантэйнерных цягнікоў у напрамку Беларусь – Расія і далей у краіны Азіі і Кітай, у парты Паўночна-Заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі, а таксама ў транзітных зносінах Еўропа – Расія – Кітай у рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

    Чытаць далей…