Беларуская чыгунка пашырае інфармацыйныя сэрвісы для пасажыраў. На сайце БЧ задзейнічала «Анлайн-табло» станцыі Брэст-Цэнтральны
09 лютага 2018
У мэтах паляпшэння інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by задзейнічаў сэрвіс адлюстравання ў рэжыме рэальнага часу інфармацыі табло вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны («Анлайн-табло»).
Сэрвіс «Анлайн-табло» дазваляе карыстальнікам атрымліваць інфармацыю пра час прыбыцця і адпраўлення цягнікоў на станцыі Брэст-Цэнтральны, нумарах платформаў і пуцей Маскоўскага або Варшаўскага бакоў вакзала, на якія прыбываюць або з якіх адпраўляюцца цягнікі, аб парадку нумарацыі вагонаў (з «галавы» або з «хваста» цягніка). Інфармацыю можна атрымаць на беларускай, рускай і англійскай мовах. Таксама сэрвіс даступны і ў мабільнай версіі сайта.
Нагадаем, што ў красавіку 2017 года на сайце Беларускай чыгункі ўкаранёны сэрвіс «Анлайн-табло» станцыі Мінск-Пасажырскі.
БЧ працягвае работу па развіцці сэрвісу «Анлайн-табло». У планах — адлюстраванне ў дадзеным сэрвісе інфармацыі табло ўсіх вакзалаў Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год