Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка карэктуе расклад руху пасажырскіх цягнікоў у сувязі з пераходам на зімовы час

04 кастрычніка 2018

Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам сумежных дзяржаў на зімовы час. Украіна, Літва, Латвія і Польшча перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на 1 гадзіну назад у ноч з 27 на 28 кастрычніка.

Напрыклад, з 29 кастрычніка цягнік № 86/85 Мінск—Кіеў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22:40, як звычайна, і прыбываць у Кіеў у 7:55 (раней — у 8:56). У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца ў 21:09 (цяпер — у 22:34), а час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым — 08:38.

Цягнік № 805/806 Мінск—Вільнюс будзе адпраўляцца з Мінска ў 07:35, а прыбываць на канчатковую станцыю на гадзіну раней — у 09:05 (зараз — 10:05). З Вільнюса цягнік адправіцца ў 18:30 (цяпер — у 19:30), а ў Мінск ён прыбудзе без змены — у 22:00.

З 27 кастрычніка цягнік № 87/88 Мінск—Рыга будзе адпраўляцца з Мінска без змены ў 20:38, а час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 08:28 на 7:30. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19:20 і прыбываць у Мінск у 7:50.

Карэктуецца расклад цягнікоў перасадачных зносін Мінск—Брэст № 727/728 і № 128/127 Брэст—Варшава.

З Мінска цягнік № 727 Мінск—Брэст будзе адпраўляцца ў 10:55 і прыбываць у Брэст у 14:31, у сваю чаргу з Брэста да Варшавы цягнік № 127 Брэст—Варшава будзе адпраўляцца ў 15:23 і прыбываць у Варшаву ў 17:25.

З Варшавы цягнік № 128 будзе адпраўляцца ў 08:25 і прыбываць у Брэст у 14:49. Да Мінска цягнік № 726 будзе адпраўляцца з Брэста ў 15:15 і прыбываць у Мінск у 18:49.

Акрамя таго, пасля пераходу суседзяў на зімовы час зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, якія ідуць транзітам па Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы. Таксама будзе скарэктаваны расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by), а таксама па тэлефоне даведачнай службы 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год