Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
19 чэрвеня 2018
7 і 8 ліпеня прыехаць на свята «Купалле» у аграгарадку Александрыя на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей па чыгунцы можна рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак па станцыі Копысь.
Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.
Так, 7 ліпеня ў дадатак да дзейнага раскладу прызначаны дадатковыя цягнікі Магілёў—Копысь і Магілёў—Орша:
адпраўленне з Магілёва |
прыбыццё ў Копысь |
10-32 |
11-47 |
12-59 |
13-52 |
15-20 |
16-28 |
15-58 |
16-49 |
З Оршы ў сваю чаргу прызначаны цягнікі Орша—Магілёў і Орша—Копысь:
адпраўленне з Оршы |
прыбыццё ў Копысь |
11-45 |
12-27 |
12-50 |
13-26 |
У нядзелю 8 ліпеня для гасцей свята прызначаны дадатковыя цягнікі Магілёў—Копысь і Магілёў—Орша:
адпраўленне з Магілёва |
прыбыццё ў Копысь |
10-32 |
11-47 |
15-20 |
16-28 |
Каб вярнуцца з Копысі назад у Магілёў, у тым ліку і ў разгар купальскай ночы, прызначаныя цягніка Орша—Магілёў і Копысь—Магілёў:
адпраўленне з Копысі |
прыбыццё ў Магілёў |
7 ліпеня |
|
12-28 |
13-36 |
17-07 |
18-20 |
23-29 |
00-39 |
8 ліпеня |
|
00-17 |
01-08 |
03-21 |
04-12 |
12-28 |
13-36 |
19-57 |
20-48 |
23-29 |
00-39 |
У аршанскім напрамку дадатковыя цягнікі Копысь—Орша і Магілёў—Орша са станцыі Копысь адправяцца:
адпраўленне з Копысі |
прыбыццё ў Оршу |
7 ліпеня |
|
13-48 |
14-21 |
16-30 |
17-02 |
23-44 |
00-26 |
8 ліпеня |
|
04-45 |
05-27 |
23-44 |
00-26 |
Дадатковую інфармацыю аб раскладзе, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на сайце www.rw.by, у білетных касах, а таксама па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год