Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць у красавіку па Беларускай чыгунцы
23 сакавіка 2018
У сувязі з пераносамі ў красавіку рабочых дзён Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню патрэбы ў перавозках пасажыраў. Прызначаныя дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі.
Так, у перыяд вялікіх красавіцкіх выхадных, звязаных з Радаўніцай, з 14 па 18 красавіка будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск—Гомель—Мінск, Мінск—Брэст—Мінск, Мінск—Віцебск—Мінск і Мінск—Пінск—Мінск. Таксама ў раскладзе ўлічаны перанос выхадных у канцы месяца. 28 і 29 красавіка прызначаны дадатковыя цягнікі, якія звяжуць сталіцу з Брэстам, Віцебскам, Гомелем і Пінскам.
Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў з улікам росту пасажырапатоку.
Акрамя таго, з 27 па 29 красавіка па тэрыторыі Беларусі транзітам будуць курсіраваць дадатковыя міжнародныя цягнікі № 559 Адлер—Калінінград, № 239 Санкт-Пецярбург—Бранск, № 221 Масква—Брэст і № 222 Брэст—Смаленск.
Набыць білеты, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю аб раскладзе, прыпынках і кошту праезду можна на сайце poezd.rw.by.
Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год