Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла новы перасадачны маршрут Мінск—Ветка

02 сакавіка 2018

З 5 сакавіка Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Гомельаблаўтатранс» прапануе пасажырам новыя маршруты Мінск—Гомель—Ветка і Ветка—Гомель—Мінск у прамых змешаных зносінах (цягнік/аўтобус). Штодня арганізавана два рэйсы з Веткі ў Мінск і адзін з Мінска ў Ветку. У маршруце закладзены час на перасадку пасажыраў у Гомелі паміж чыгуначным і аўтавакзалам.

Аформіць праязныя дакументы на цягнік і аўтобус можна ў любой касе Беларускай чыгункі, якая ажыццяўляе продаж праязных дакументаў на цягнікі ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама ў касах аўтастанцыі Ветка.

З Мінска да Веткі можна дабрацца, аформіўшы білет на цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 708 Мінск—Гомель, адпраўленнем у 19:00, і аўтобусны рэйс № 223 Гомель—Ветка, які прыбывае на канцавую станцыю ў 23:00 (агульны кошт праезду 11,94 руб.).

У адваротным кірунку з Веткі ў Мінск можна дабрацца, аформіўшы білет на аўтобусны рэйс № 226, адпраўленнем з аўтастанцыі Ветка ў 05:40, і на цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707, які прыбывае ў Мінск у 09:59 (агульны кошт праезду 11,82 руб.).

Для тых, каму трэба быць у сталіцы рана раніцай, прапануецца начны маршрут, калі аўтобус № 223, які адпраўляецца з Веткі ў 21:00, узгоднены з цягніком міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 621 Гомель—Мінск, які прыбывае на канчатковую станцыю ў 05:48 (агульны кошт праезду 10,57 руб. і 14,08 руб. (пры праездзе ў купэ).

Нагадаем, што раней Беларускай чыгункай і аўтатранспартнымі арганізацыямі рэспублікі былі арганізаваны аналагічныя змешаныя перавозкі (цягнік/аўтобус) па маршрутах Мінск—Брэст—Камянец і Гомель—Муляраўка—Петрыкаў і назад.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2018 год