БЧ прапануе скідку 25% пры куплі «цэлага купэ» ў вагоне СВ
21 снежня 2018
З 9 студзеня па 31 мая 2019 года Беларуская чыгунка прапануе дадатковую скідку да 25% пры афармленні «цэлага купэ» ў вагоне СВ адным пасажырам. Скідка будзе дзейнічаць у цягніках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй (акрамя цягніка №2/1).
Продаж білетаў адкрыецца з 25 снежня 2018 года і будзе ажыццяўляцца толькі ў пунктах продажу.
З інфармацыяй аб кошце праезду можна будзе азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год