Беларуская чыгунка працягвае навагоднія акцыі па зніжэнні кошту на асобныя цягнікі ў Расію
26 снежня 2018
У перыяд з 26 па 28 снежня 2018, а таксама 1, 2 студзеня 2019 года Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца пасажырам спецыяльнай прапановай ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.
Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду ад 30% (у залежнасці ад адлегласці) на месцы, якія застануцца нерэалізаванымі ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) на цягнікі:
№ 132 Брэст—Масква адпраўленнем з 26 па 28 снежня 2018 і 1, 2 студзеня 2019 года.
Таксама спецыяльная навагодняя тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10% на цягнікі:
№ 1 Масква—Мінск адпраўленнем 31 снежня 2018 года;
№ 2 Мінск—Масква адпраўленнем 31 снежня 2018 і 1 студзеня 2019 года;
№ 26 Мінск—Масква адпраўленнем 31 снежня 2018 года.
З інфармацыяй аб кошце праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год