Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 9 снежня Беларуская чыгунка пераходзіць на новы графік руху цягнікоў

07 снежня 2018

Новы графік руху цягнікоў на дарогах краін Садружнасці і Еўрасаюза на 2018/2019 год пачне дзейнічаць з 00.00 гадзін 9 снежня 2018 года.

Пры фарміраванні графіка Беларускай чыгункай нададзена ўвага захаванню існуючых актуальных для пасажыраў напрамкаў у зносінах з краінамі СНД і Балтыі і пашырэнню маршрутнай сеткі як у міжнародных зносінах, так і ўнутры рэспублікі.
У міжнародных зносінах захаваны памеры руху цягнікоў міжнародных ліній на асноўных пасажыраабразуючых напрамках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Літоўскай і Латвійскай Рэспублікамі, Казахстанам, Малдовай і краінамі Еўрасаюза.

У мэтах пашырэння геаграфіі чыгуначных маршрутаў упершыню прызначан цягнік № 328/327 Мінск—Казань фарміравання Беларускай чыгункі, перыядычнасцю адзін раз на тыдзень з Мінска па серадах, з Казані па пятніцах па раскладзе цягніка № 318/317 Баранавічы—Караганды.

Зменены маршрут руху цягніка № 68/67 Брэст—Саратаў і ўсталяваны ў зносінах Баранавічы—Саратаў (№ 308/307).

Цягніку № 317 Караганды—Баранавічы з 9 снежня 2018 года зменены час прыбыцця на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 05.13 (раней у 03.42), час адпраўлення ў 05.58, прыбыццё цягніка № 317 на канчатковую станцыю Баранавічы-Палескія ў 07.40.

Таксама зменен маршрут руху цягніка № 304/303 Кракаў—Гродна на Глівіцэ—Гродна.

Графікам руху цягнікоў на 2018/2019 год прадугледжаны некаторыя змены і ў міжрэгіянальных зносінах.

Арганізавана штодзённае курсіраванне цягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 731/732 Мінск—Гродна складам ДП3 са знаходжаннем у шляху 4 гадзіны 03 хвіл. пры праездзе з Гродна і 4.08 пры праездзе з Мінска са стаянкамі на станцыях Маладзечна, Ліда, Масты.

Зменены маршрут руху цягніка № 612/611 Баранавічы—Віцебск на Баранавічы—Крычаў з арганізацыяй курсіравання групы вагонаў Баранавічы—Віцебск.

Акрамя таго, прадугледжана рэгулярнае курсіраванне двухгруппных цягнікоў № 624/634 Гродна—Камунары/Віцебск, штодня, № 683/684 Гомель—Мінск па пятніцах, нядзелях і святочных днях са стаянкамі па станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Бабруйск, Асіповічы-1.

Таксама прадугледжаны ўвод дадатковых стаянак для цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа: № 709 Гомель—Мінск на станцыях Жлобін і Бабруйск, № 723/724 Мінск—Брэст на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

Расклад цягніка № 616/615 Магілёў—Віцебск (па нядзелях) скарэктаван з забеспячэннем прыбыцця цягніка на станцыю Магілёў-1 да 00 гадзін 00 мін.

У зносінах з Расійскай Федэрацыяй у напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані, Мурманска, Новасібірска, Архангельска і Саратава рэалізацыя праязных дакументаў ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

У зносінах з Украінай, Літвой, Латвіяй і Казахстанам, а таксама на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах рэспублікі — за 45 сутак да адпраўлення.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год