Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

16 снежня 2019

15 снежная 2019 года цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-Класа № 708 Мінск-Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 19:00, у сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю рухомага саставу быў спынены на станцыі Чырвоны Бераг у 20:50.

Беларускай чыгункай былі прыняты меры па ліквідацыі няспраўнасці для арганізацыі руху цягніка далей, аднак на месцы яе ліквідаваць не атрымалася. У сувязі з гэтым быў прызначаны дызель-цягнік, у які была здзейснена перасадка пасажыраў і дастаўка іх да станцыі Гомель.

Пасажыры прыбылі на станцыю Гомель са спазненнем 2 гадзіны 47 мінут.

На станцыі Гомель Беларускай чыгункай было аказана садзейнічанне ў арганізацыі дастаўкі пасажыраў аўтатранспартам да месца прызначэння ў горадзе Гомелі.

У цяперашні час прычына няспраўнасці састава цягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 708 Мінск-Гомель выясняецца.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці і інфармуе, што БЧ па звароце пасажыраў будзе ажыццяўляцца кампенсацыя кошта праезду ў адпаведнасці з пунктам 74 Правілаў перавозак пасажыраў, багажу І грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Акрамя таго, у адпаведнасці з пунктам 132 Статута чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, прадугледжана выплата няўстойкі за спазненне цягніка.

Так, пасажыры, спыніўшыя сваю паездку на станцыі Чырвоны Бераг, могуць атрымаць ад перавозчыка кошт праезду за непройдзеную адлегласць. Пасажыры, якія працягнулі свой шлях да станцыі Гомель у дадзеным цягніку, могуць атрымаць ад перавозчыка кампенсацыю розніцы ў агульным кошце праезду з улікам прытрымлівання  станцыі Чырвоны Бераг у вагонах ніжэйшага класа, а таксама няўстойку за спазненне прыбыцця цягніка.

Названыя выплаты будуць ажыццяўляцца пры звароце пасажыра ў білетныя касы станцый Гомель і Мінск Пасажырскі. Пасажыру неабходна прад'явіць у касу арыгінал праязнога дакументу або пазначыць нумары электроннага праязнога дакументу.

Больш падрабязную інфармацыю аб выплаце кампенсацыі можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год