Навіны для пасажыраў
Лістапад
-
20 лістапада 2019З 20 лістапада Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі № 136/137 па маршруце Прага–Варшава– Брэст
Цягнікі № 136/137 па маршруце Прага–Варшава–Брэст прызначаны ў штодзённае курсіраванне з 15 снежня 2019 года ва ўзаемадзеянні БЧ з Польскімі і Чэшскімі чыгункамі.
З Прагі цягнік № 136 Прага–Варшава–Брэст будзе адпраўляцца ў 10.23 пад № 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 00.37.
З Брэста цягнік № 137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць на станцыю Прага Галоўная ў 17.39 пад № 114.
Цягнік Прага–Варшава–Брэст будзе ісці праз станцыі Острава Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава Цэнтральная, Катавіцы (Польшча).
Памежны і мытны кантроль для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст прадугледжаны праз мытны зал вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.
Для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст прадугледжана магчымасць перасадкі па станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік № 96 Брэст–Масква і з цягніка № 27 Масква–Брэст. У саставе цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачных вагонаў Масква–Прага.
-
01 лістапада 2019З 1 лістапада Беларуская чыгунка змяніла прынцыпы тарыфаўтварэння на паездкі пасажыраў па тэрыторыі Расіі, Казахстана і Кіргізіі
У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, якія едуць у міжнародных зносінах з наступнай перасадкай на тэрыторыі іншай чыгуначнай адміністрацыі, Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі рэалізавана магчымасць продажу праязных і перавозачных дакументаў па ўнутраным тарыфе на тэрыторыі адной дзяржавы ва ўнутраных зносінах іншай дзяржавы.
Так, з 1 лістапада 2019 года ў рамках доследнай эксплуатацыі пасажыры могуць набываць праязны дакумент для праезду ў цягніках, якія курсіруюць ва ўнутраных зносінах названых адміністрацый, у пунктах продажу і на сайце Беларускай чыгункі па ўнутраным тарыфе, які дзейнічае на іх тэрыторыі.
Напрыклад, калі пасажыр раней набываў праязны дакумент у пунктах продажу БЧ для праезду ў плацкартным вагоне фарміравання ААТ «РЖД» па маршруце Масква–Яраслаўль па міжнародным тарыфе за 62 беларускіх рубля 22 капейкі, то з 1 лістапада 2019 года кошт праезду складае 34 беларускіх рубля 45 капеек, гэта значыць па тарыфе, які дзейнічае ў Расійскай Федэрацыі.
Чытаць далей…