Навіны для пасажыраў
Ліпень
-
26 ліпеня 2019Беларуская чыгунка інфармуе
Цягнік №710 Мінск—Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 11.11, па тэхнічных прычынах прыбудзе ў Гомель арыентыровачна са спазненнем на 2 гадзіны 20 мінут.
Цягнік №709 Гомель—Мінск, адпраўленнем з Гомеля ў 15.10, будзе ісці саставам, сфарміраваным з вагонаў лакаматыўнай цягі.
Чытаць далей…
-
24 ліпеня 2019Беларуская чыгунка інфармуе
24 ліпеня ў 18 гадзін 14 хвілін на перагоне Замасточча—Багушэўская ўчастка Орша—Віцебск пры руху грузавога цягніка №2029 ў складзе 68 вагонаў адбыўся сход 18 цыстэрнаў, гружаных звадкаваным газам. Пацярпелых няма. У выніку здарэння герметычнасць цыстэрнаў не парушана, шкоды экалогіі не нанесена.
Чытаць далей… -
15 ліпеня 2019Беларуская чыгунка інфармуе
15 ліпеня ў 16 гадзін 08 мінут на перагоне Крупкі–Прыяміна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі пры накіроўванні грузавога цягніка № 3007 па 1-му галоўнаму пуці адбыўся сход 7 парожніх вагонаў. Усяго ў саставе цягніка знаходзіцца 89 вагонаў. Цягнік накіроўваўся па маршруце Орша–Мінск.
У цяперашні час Беларуская чыгунка праводзіць работы па аднаўленні руху цягнікоў на 1-м галоўным пуці. У работах задзейнічаны аднаўленчыя цягнікі са станцый Орша-Цэнтральная і Мінск-Сартавальны.
Чытаць далей… -
13 ліпеня 2019Беларуская чыгунка інфармуе
-
11 ліпеня 2019З 6 ліпеня паміж Мінскам і Вільнюсам пачаў курсіраваць дадатковы дзённы цягнік міжнародных ліній фарміравання БЧ
У мэтах задавальнення павышанага попыту пасажыраў на праезд паміж сталіцамі Беларусі і Літвы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжнародных ліній № 809/810 Мінск—Вільнюс. Састаў будзе курсіраваць да 31 жніўня 2019 года ў дзённы час адзін раз на тыдзень па суботах. У шляху руху цягнік робіць прыпынкі па станцыях Маладзечна, Смаргонь і Гудагай.
Цягнік № 809 Мінск—Вільнюс адпраўляецца з Мінска ў 13 гадзін 50 мінут і прыбывае ў Вільнюс ў 17 гадзін.
Чытаць далей… -
02 ліпеня 2019Беларуская чыгунка інфармуе
1 ліпеня ў 19:00 на участках Брэст–Лунінец–Калінкавічы–Гомель адбылося масавае падзенне дрэў на чыгуначныя пуці з пашкоджаннем ліній электраперадач. Прычынай падзення дрэў з'явіўся ўраганны вецер.
У сувязі з тым, што адбылося, затрымка ў руху асобных пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній склала ад 30 мінут да 1 часу 10 мінут. Пацярпелых няма.
Чытаць далей…