Навіны для пасажыраў
Красавік
-
29 красавіка 2019У адпачынак на цягніку: у летнім сезоне Беларуская чыгунка прапануе 10 маршрутаў да мора
Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне дае магчымасць для праезду пасажыраў да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў.
У дадатак да ўжо існуючых маршрутаў у кірунку Адлера, Анапы, Мінеральных вод, Адэсы, з 1 чэрвеня па 21 верасня аднаўляюць сваё штодзённае курсіраванне цягнікі міжнародных ліній № 100/99 Мінск—Новааляксееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бярдзянска, № 94/93 Мінск—Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Мінск—Херсон.
Чытаць далей… -
25 красавіка 2019Больш за 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго з 27 красавіка па 11 мая прызначаны 81 дадатковы цягнік. З іх 20 цягнікоў у міжнародным і 61 цягнік ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.
Сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква, Мінск—Санкт-Пецярбург, Брэст—Масква, Гомель—Сноўск, Мінск—Вільнюс.
Чытаць далей… -
11 красавіка 2019Беларуская чыгунка з 12 красавіка адкрывае папярэдні продаж білетаў на цягнік Мінск—Варна
Папярэдні продаж білетаў на цягнік № 451/452 Мінск—Варна адпраўленнем з беларускай сталіцы 10 чэрвеня адкрываецца з 12 красавіка. Цягнік будзе накіроўвацца праз Львоў, Івана-Франкаўск і Бухарэст.
Чытаць далей… -
05 красавіка 2019Беларуская чыгунка абсталявала бесправадным доступам у Інтэрнэт ўсе цягнікі гарадскіх ліній
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дадатковых сэрвісаў Беларуская чыгунка працягвае работу па аснашчэнню цягнікоў доступам у Інтэрнэт.
У лютым—сакавіку 2019 года былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі Інтэрнэт у 6-ці саставах электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПГ.
Цяпер бясплатна падключыцца да Інтэрнэту з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi можна ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск—Рудзенск, Мінск—Смалявічы і Мінск—Беларусь (г. Заслаўе).
Чытаць далей… -
03 красавіка 2019З 1 мая пенсіянеры маюць права на 50% скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа
Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
Чытаць далей… -
01 красавіка 201916 сакавіка ў 15 гадзін 50 мінут дзяжурнаму па станцыі Гарынь Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб узгаранні на 146 км перагону Гарынь—Удрыцк адной з секцый лакаматыва 2М62У прыпіскі АТ «Украінскія чыгункі», які ехаў у сас
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні.
У перыяд з 26 красавіка па 12 мая Беларуская чыгунка прызначыла 40 дадатковых цягнікоў, з якіх 34 — у міжрэгіянальных зносінах, 6 — у міжнародных.
У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах Мінск—Мозыр (ст. Козенкі)—Мінск і Мінск—Пінск.
Чытаць далей…