Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На навагоднія і калядныя святы Беларуская чыгунка прызначыла 88 дадатковых цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах

04 снежня 2019

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 25 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі і павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах.

Цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Пінск, Мінск—Калінкавічы—Гомель, Мазыр (ст. Козенкі)—Мінск.

Нагадваем, што рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах рэспублікі адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення.

Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнутая.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год