Беларуская чыгунка інфармуе аб змяненні раскладу і маршруту руху цягніка № 302/301 Мінск-Адлер
11 снежня 2019
У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на Паўночна-Каўказскай чыгунцы (ААТ «РЖД») цягнік № 302/301 Мінск–Адлер, адпраўленнем з Мінска і Адлера па няцотных чыслах месяца, у перыяд з 13 студзеня да 25 красавіка 2020 года будзе накіроўвацца часткова змененым раскладам і маршрутам.
Так, цягнік № 302 Мінск–Адлер будзе адпраўляцца са станцыі Мінск Пасажырскі ў 10:23 і прыбываць на канчатковую станцыю Адлер у 15:06. Цягнік № 301 Адлер–Мінск у гэты перыяд будзе адпраўляцца са станцыі Адлер у 22:11 і прыбываць на канчатковую станцыю Мінск Пасажырскі ў 05:21.
Да 11 студзеня 2020 года і з 27 красавіка да 7 снежня 2020 года цягнік № 302/301 Мінск–Адлер будзе адпраўляцца са станцыі Мінск Пасажырскі ў 12:20 і прыбываць на канчатковую станцыю Адлер у 00:32. З Адлера цягнік будзе адпраўляцца ў 16:08 і прыбываць на канчатковую станцыю Мінск Пасажырскі ў 17:37. З Мінска і Адлера цягнік № 302/301 будзе адпраўляцца і прыбываць на канчатковыя станцыі па няцотных чыслах месяца.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, маршруце іх накіравання, а таксама наяўнасці праязных дакументаў і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год