Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху асобных пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Крычаў-Бялынкавічы

07 чэрвеня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ на ўчастку Крычаў-Бялынкавічы 14 і 15 чэрвеня 2022 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на гэтым участку.

Так, цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №633/634 Орша-Камунары адправіцца са станцыі Орша-Цэнтральная ў 03.52 (дзеючым раскладам) і прыбудзе на станцыю Камунары ў 9.58 (на 21 хвіліну пазней). У зваротным кірунку са станцыі Камунары цягнік адправіцца ў 13.58 і далей будзе ісці па змененаму раскладу. На станцыю Орша-Цэнтральная цягнік прыбудзе ў 19.04 (дзеючым раскладам).

Акрамя таго, будуць адменены асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія ідуць па маршруце Крычаў-Камунары, некаторыя цягнікі, якія курсіруюць на ўчастку Крычаў-Бялынкавічы будуць ісці па змененаму раскладу і маршруту.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін, улічваць іх пры планаванні паездак і загадзя ўдакладняць час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год