Навіны для пасажыраў
Жнівень
-
-
25 жніўня 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Магілёў–Жлобін–Гомель у верасні 2022 года
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастках Магілёў–Жлобін і Жлобін–Хальч 1, 5, 6, 7, 8, 9, 12 і 13 верасня 2022 года змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. 1, 12 і 13 верасня гэты цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка, а 5, 6, 7, 8 і 9 верасня – на 2 гадзіны 40 хвілін раней.
Чытаць далей… -
25 жніўня 2022Увазе пасажыраў! 29 жніўня – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Орша
Звяртаем увагу, што 29 жніўня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па змене стрэлачнага пераводу на ўчастку Мінск–Орша будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 861 Орша–Мінск і № 864 Мінск–Орша.
Чытаць далей… -
25 жніўня 2022Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск у жніўні-верасні 2022 года
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск у перыяд з 29 жніўня па 29 верасня 2022 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна–Віцебск. Так, 29 жніўня, 1, 5, 8, 12, 13, 14, 15, 19, 20, 21, 22, 26, 27, 28 і 29 верасня гэты цягнік адправіцца з Гродна ў 10-35 і будзе рухацца па змененаму раскладу праз станцыю Ліда (а не праз станцыю Ваўкавыск).
Чытаць далей… -
12 жніўня 2022Беларуская чыгунка ўстанавіла 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання на станцыях і прыпыначных пунктах
У ліпені 2022 года новыя тэрміналы зарабілі на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, прыпыначным пункце Гомель Няцотны. У межах Мінскай агламерацыі – новыя прылады самаабслугоўвання ўстанавілі на станцыях Мінск Паўночны і Беларусь (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах Лебядзіны, Лошыца, Масюкоўшчына і Сталічны.
У цяперашні час на магістралі дзейнічае 216 тэрміналаў самаабслугоўвання. Нагадаем, на Беларускай чыгунцы працягваецца ўкараненне тэрміналаў новага тыпу, у тым ліку з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у тым ліку бескантактавых. З дапамогай гэтых прылад можна аформіць білеты на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.
Тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас. Дадзены канал продажаў запатрабаваны ў пасажыраў. З пачатку 2022 года білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній такім спосабам набылі 3 573 000 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць праязных дакументаў, аформленых праз тэрміналы самаабслугоўвання, у студзені–ліпені 2022 года вырасла на 11,5%.
Чытаць далей… -
09 жніўня 2022Едзем у Піцер! Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя рэйсы цягніка № 250/249 па маршруце Мінск – Санк-Пецярбург – Мінск
Нагадаем, цягнік № 250/249 Мінск – Санкт-Пецярбург быў прызначаны на летнія месяцы з адпраўленнем з Мінска па чацвяргах, а з Санкт-Пецярбурга па нядзелях.
З улікам павелічэння попыту пасажыраў да канца жніўня дадаткова прызначаны рэйсы гэтага цягніка адпраўленнем па пятніцах у 20:40 з Санкт-Пецярбурга, а з Мінска па суботах у 19:15.
Чытаць далей… -
05 жніўня 2022Беларуская чыгунка інфармуе