Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўстанавіла 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання на станцыях і прыпыначных пунктах

12 жніўня 2022

У ліпені 2022 года новыя тэрміналы зарабілі на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, прыпыначным пункце Гомель Няцотны. У межах Мінскай агламерацыі – новыя прылады самаабслугоўвання ўстанавілі на станцыях Мінск Паўночны і Беларусь (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах Лебядзіны, Лошыца, Масюкоўшчына і Сталічны.

У цяперашні час на магістралі дзейнічае 216 тэрміналаў самаабслугоўвання. Нагадаем, на Беларускай чыгунцы працягваецца ўкараненне тэрміналаў новага тыпу, у тым ліку з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у тым ліку бескантактавых. З дапамогай гэтых прылад можна аформіць білеты на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас. Дадзены канал продажаў запатрабаваны ў пасажыраў. З пачатку 2022 года білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній такім спосабам набылі 3 573 000 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць праязных дакументаў, аформленых праз тэрміналы самаабслугоўвання, у студзені–ліпені 2022 года вырасла на 11,5%.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы куплі праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год