Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў з 22 па 31 жніўня

16 жніўня 2022

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ па пераключэнні устройстваў электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 22 па 31 жніўня 2022 года змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і на напрамках, якія прылягаюць да яго: Гомель – Мінск, Гомель – Віцебск – Полацк, Гомель – Магілёў, Гомель – Гродна, Гомель – Брэст і Гомель – Калінкавічы.

Некаторыя цягнікі будуць ісці змененым раскладам.

Шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа пераведзены ў катэгорыю цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа.

Акрамя таго, у названыя даты некаторыя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці змененым або скарочаным маршрутам. Некаторыя цягнікі адменены.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год