Навіны для пасажыраў
Студзень
-
27 студзеня 2022Больш за 27 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Калінкавічы
27 снежня 2021 года, у дзень нараджэння Беларускай чыгункі, быў адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Калінкавічы–Светлагорск–Жлобін–Мінск.
Сёння штодня ў гэтым кірунку курсіруюць сучасныя электрацягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР. Перавагу новага праекта ўжо паспелі ацаніць жыхары і госці нашай краіны.
За першы месяц работы новымі цягнікамі №876/875 і №874/873 Мінск–Калінкавічы ўжо перавезена больш за 27 тысяч пасажыраў, у тым ліку па прамым маршруце Мінск–Калінкавічы–Мінск каля 6 тысяч пасажыраў або 21,4% ад агульнай колькасці.
У сярэднім за суткі ў названых цягніках праязджае больш за 850 чалавек, з іх амаль 200 – па маршруце Мінск–Калінкавічы–Мінск.
Чытаць далей… -
26 студзеня 2022Беларуская чыгунка інфармуе
Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і работа даведачных web-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб'ёме.
Чытаць далей… -
24 студзеня 2022Увазе пасажыраў!
Па тэхнічных прычынах часова недаступны даведачныя web-рэсурсы Беларускай чыгункі і сэрвісы афармлення электронных праязных дакументаў.
Чытаць далей… -
-
20 студзеня 2022Увазе пасажыраў!
Па тэхнічных прычынах з 20 па 24 студзеня 2022 года ў зносінах Мінск–Магілёў–Мінск наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа будуць сфарміраваны з вагонаў лакаматыўнай цягі:
Чытаць далей… -
19 студзеня 2022Беларуская чыгунка паляпшае ўмовы праезду ў зносінах Мінск–Брэст
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 1 лютага 2022 года ў зносінах Мінск–Брэст замест цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа №608/607 будзе курсіраваць цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №733/734, які абслугоўваецца новымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.
Цягнік №733 будзе адпраўляцца з Мінска ў 17-30 і прыбываць у Брэст у 21-06. У зваротным кірунку цягнік № 734 адправіцца з горада над Бугам у 6-34, каб даставіць пасажыраў у сталіцу ў 10-23. Дадзеныя цягнікі будуць у дарозе менш на 47 і 39 хвілін адпаведна.
Пяцівагонныя электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ вытворчасці кампаніі ЗАТ «Штадлер Мінск» адпавядаюць сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў, маюць высокую плыўнасць ходу.
Чытаць далей…