Навіны для пасажыраў
Лістапад
-
30 лістапада 2022Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў снегападаў
Моцныя снегапады на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мінулыя выхадныя прывялі да падзення дрэў на аб'екты чыгуначнай інфраструктуры, што стала прычынай адключэння ліній электразабеспячэння на асобных участках Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
15 лістапада 2022З 11 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2022-2023 гадыБеларускай чыгункай з 11 снежня 2022 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2022-2023 гады. Ён сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту.
Усяго ў нарматыўным графіку руху цягнікоў на 2022-2023 гады па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 390 пар цягнікоў.
Пры фарміраванні маршрутнай сеткі ў рамках Саюзнай дзяржавы чыгуначнымі адміністрацыямі дзвюх краін улічваліся патрэбы насельніцтва ў паездках у дзённы і начны час, а таксама працягласць маршруту.
Чытаць далей… -
09 лістапада 2022Увазе пасажыраў! 28 і 29 лістапада – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–ОршаЗвяртаем увагу, што 28 і 29 лістапада 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Мінск–Орша, цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа №861 Орша–Мінск адправіцца з Оршы ў 11.33 (на 60 хвілін пазней, чым звычайна) і прыбудзе на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі ў 14.05.
Чытаць далей… -
08 лістапада 2022Увазе пасажыраў! 21 і 22 лістапада 2022 года – часовыя змены ў графіку цягнікоў у зносінах Магілёў–Гомель
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 21 і 22 лістапада змяняецца расклад цягніка № 615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва ў 8:25 (на 2 гадзіны 35 хвілін раней, чым звычайна).
Чытаць далей… -
-
02 лістапада 2022У кастрычніку 2022 года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 5,2 млн пасажыраўУ кастрычніку 2022 года па аператыўных дадзеных Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 5,2 млн пасажыраў, што на 3,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб'ём перавозак у гарадскіх зносінах узрос да аналагічнага перыяду 2021 года на 0,2% і склаў 266 тыс.пасажыраў, цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезена больш за 681 тыс. пасажыраў, ці на 21,4% больш, чым у кастрычніку 2021 года, рэгіянальных ліній эканомкласа – 4,1 млн пасажыраў, ці на 0,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Аб'ём перавозак у міжнародных зносінах за гэты перыяд склаў амаль 200 тыс. пасажыраў, у тым ліку ў прамых зносінах з Расійскай Федэрацыяй праехалі 186 тыс. пасажыраў.
У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізавана рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда і Мурманска.
Чытаць далей…














