Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! 28 і 29 лістапада – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Орша

09 лістапада 2022

Звяртаем увагу, што 28 і 29 лістапада 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Мінск–Орша, цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа №861 Орша–Мінск адправіцца з Оршы ў 11.33 (на 60 хвілін пазней, чым звычайна) і прыбудзе на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі ў 14.05.

Таксама цягнік № 864 Мінск–Орша адправіцца з Мінска ў 11.19 (на 6 хвілін раней, чым звычайна) і прыбудзе на канчатковую станцыю Орша-Цэнтральная ў 13.47.

Просім пасажыраў улічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год