Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! У лістападзе 2022 года на ўчастку Мінск – Баранавічы – часовыя змены ў маршруце руху шэрагу цягнікоў

04 лістапада 2022

У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальным рамонце аўтамабільнага пуцеправода на пр. Жукава ў г. Мінску, які праходзіць над чыгуначнымі пуцямі, у буднія дні, 08–10, 14–17, 21–24 і 28–30 лістапада 2022 года, часова зменіцца маршрут руху шэрагу дзённых цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на ўчастку Мінск – Баранавічы.

У названыя даты цягнік № 6816 Баранавічы-Палескія – Інстытут Культуры, адпраўленнем з Баранавічаў у 11:27, прызначаецца ў абарачэнне Баранавічы-Палескія – Курасоўшчына. Таксама цягнік № 6815 Інстытут Культуры – Баранавічы-Палескія будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта Курасоўшчына (г. Мінск) у 14:33.

Прыпыначны пункт Курасоўшчына размешчаны паміж двума сталічнымі мікрараёнамі Курасоўшчына і Брылевічы. У непасрэднай блізкасці ад яго маюцца прыпынкі грамадскага транспарту, у тым ліку прамыя аўтобусы звязваюць прыпынак «вул. Яна Чачота» са станцыяй метро «Малінаўка».

Таксама ў названы перыяд шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск – Баранавічы будзе ісці з невялікімі зменамі ў раскладзе. Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год