Навіны для пасажыраў
Кастрычнік
-
27 кастрычніка 2022Увазе пасажыраў! З 31 кастрычніка па 3 лістапада 2022 года на ўчастку Мінск–Баранавічы – часовыя змены ў маршруце руху шэрагу цягнікоў
У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальным рамонце аўтамабільнага пуцеправода на пр. Жукава ў г. Мінску, які праходзіць над чыгуначнымі пуцямі, з 31 кастрычніка па 3 лістапада 2022 года часова зменіцца маршрут руху шэрагу дзённых цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на ўчастку Мінск–Баранавічы.
Чытаць далей… -
27 кастрычніка 2022Увазе пасажыраў! 2 лістапада 2022 года адмяняюцца цягнікі №615/616 у зносінах Магілёў–Гомель
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 2 лістапада будуць адменены цягнікі №615/616 Магілёў–Гомель і Гомель–Магілёў (адпраўленнем з Магілёва ў 11-00, з Гомеля ў 14-27 адпаведна).
Чытаць далей… -
26 кастрычніка 2022Беларуская чыгунка пашырае магчымасці аплаты электронных праязных дакументаў
Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «ААБ «Беларусбанк» укаранілі дадатковы спосаб аплаты пры афармленні праязных дакументаў праз Інтэрнэт. Зараз пры куплі электронных білетаў на афіцыйным інтэрнэт-сайце магістралі rw.by у раздзеле «Паслугі пасажырам» і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» пасажырам БЧ стала даступна аплата з дапамогай банкаўскіх карт UnionPay.
Чытаць далей… -
26 кастрычніка 2022Беларуская чыгунка назначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы
У мэтах павышэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца, з улікам прагназуемага павелічэння попыту пасажыраў у перыяд лістападаўскіх святаў, з 28 кастрычніка па 8 лістапада 2022 года, БЧ прызначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.
У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары, Брэст–Гомель, Крычаў–Орша (Гродна).
У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск/Віцебск–Масква, Мінск–Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбург–Смаленск.
Чытаць далей… -
20 кастрычніка 2022Беларуская чыгунка ўкараняе новую форму праязных дакументаў на цягнікі, якія курсіруюць унутры рэспублікі. Білеты стануць прасцей і больш зразумела, а месцаў, дзе іх можна аформіць – у перспектыве больш
З кастрычніка 2022 года змяняецца знешні выгляд праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа. Гэта звязана з тым, што Беларуская чыгунка паступова пераходзіць на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын. Дадзеная тэхналогія накіравана на развіццё сеткі пунктаў афармлення праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.
Чытаць далей… -
18 кастрычніка 2022Увазе пасажыраў!
-
05 кастрычніка 2022Беларуская чыгунка заклікае вадзіцелей строга выконваць правілы дарожнага руху на пераездах
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы эксплуатуюцца больш за 1700 чыгуначных пераездаў.
Чытаць далей… -
03 кастрычніка 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Крулеўшчына–Маладзечна
У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальнаму рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Крулеўшчына–Маладзечна ў перыяд з 11 па 13 кастрычніка 2022 уносяцца змены ў расклад руху асобных цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа:
Чытаць далей… -
03 кастрычніка 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку цягнікоў у зносінах Магілёў–Гомель у кастрычніку 2022 года
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Магілёў–Жлобін 4, 5, 17, 18, 19 і 20 кастрычніка, змяняецца расклад цягніка №615/616 Магілёў–Гомель. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва на 2 гадзіны 35 хвілін раней графіка – у 8-25.
Чытаць далей…