Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Крулеўшчына–Маладзечна
03 кастрычніка 2022
У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальнаму рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Крулеўшчына–Маладзечна ў перыяд з 11 па 13 кастрычніка 2022 уносяцца змены ў расклад руху асобных цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа:
– цягнік №658 Брэст–Полацк, адпраўленнем з Брэста 10, 11 кастрычніка сакавіка 2022 года, прызначаецца ў зносінах Брэст–Вілейка, прыбыццём на станцыю Вілейка ў 08-16;
– цягнік № 657 Полацк–Брэст адпраўленнем з Полацка 11, 12 кастрычніка 2022 года прызначаецца ў зносінах Вілейка–Брэст адпраўленнем з Вілейкі ў 20-32.
Будуць адменены са звароту цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №869/870 у зносінах Мінск–Полацк–Мінск:
– адпраўленнем з Мінска 11, 12 кастрычніка 2022 года;
– адпраўленнем з Полацка 12, 13 кастрычніка 2022 года.
Таксама змененым маршрутам і раскладам у названы перыяд на ўчастку Крулеўшчына–Маладзечна будзе прытрымлівацца шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.
Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год