Навіны для пасажыраў
Ліпень
-
22 ліпеня 2022Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя рэйсы цягніка № 250/249 па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск
Нагадаем, раней цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург быў прызначаны да канца лета з адпраўленнем з Мінска па чацвяргах, а з Санкт-Пецярбурга па нядзелях.
Дадаткова, з улікам павелічэння попыту пасажыраў, прызначаны рэйсы гэтага цягніка адпраўленнем у пятніцу 29 ліпеня і 5 жніўня ў 20:40 з Санкт-Пецярбурга, а таксама ў суботу 30 ліпеня і 6 жніўня ў 19:15 з Мінска.
Продаж білетаў на гэтыя рэйсы ўжо адкрыты.
Звяртаем увагу, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік №250/249 робіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын, Орша і Віцебск.
Чытаць далей… -
19 ліпеня 2022Павышаючы мабільнасць. Беларуская чыгунка стварае ўмовы для правозу веласіпедаў у электра- і дызель-цягніках
У мэтах павышэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца, а таксама з улікам сучасных тэндэнцый у транспартным абслугоўванні на Беларускай чыгунцы працягваецца рэалізацыя мерапрыемстваў па аснашчэнню маторвагоннага рухомага саставу (электра - і дызель-цягніка) месцамі для правозу веласіпедаў у неразабраным выглядзе. Дадзеныя мерапрыемствы распаўсюджваюцца на новы рухомы састаў, а таксама на той, які ўжо эксплуатуецца.
Чытаць далей… -
12 ліпеня 202214 ліпеня ў першы рэйс адправіцца дадатковы цягнік па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск
Нагадаем, на летні перыяд 2022 года Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург. Яго расклад складзены такім чынам, каб жыхары нашай краіны маглі здзейсніць трохдзённае падарожжа ў Паўночную Пальміру і азнаёміцца з сусветна вядомымі славутасцямі.
З Мінска цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург будзе адпраўляцца з 14 ліпеня па 25 жніўня 2022 года па чацвяргах у 19:15 і прыбываць у Санкт-Пецярбург па пятніцах у камфортны для турыстаў ранішні час 9:20.
У зваротным кірунку цягнік будзе курсіраваць з 17 ліпеня па 28 жніўня 2022 па нядзелях, адпраўляючыся з Санкт-Пецярбурга ў 20:40 і прыбываючы ў Мінск у 10:21 панядзелка.
Чытаць далей… -
11 ліпеня 202213 ліпеня ў першы рэйс з Мінска і Масквы адправяцца дадатковыя цягнікі на фестываль «Славянскі базар у Віцебску»
Нагадаем, дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск, які Беларуская чыгунка традыцыйна прызначае на час правядзення фестывалю, будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 13 па 18 ліпеня, а з Віцебску з 14 па 19 ліпеня.
Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2022».
Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12.28 і прыбудзе ў Віцебск у 16.05. А пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.40.
Чытаць далей… -
09 ліпеня 2022Увазе пасажыраў!
-
05 ліпеня 2022З Масквы прамым рэйсам – у фестывальны Віцебск. На час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік Віцебск–Масква–Віцебск
Беларуская чыгунка на час правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжнародных ліній №239/240 Віцебск–Масква–Віцебск.
Ён будзе адпраўляцца з 12 па 16 ліпеня з Віцебска, а з 13 па 17 ліпеня – з Масквы.
З Беларускага вакзала ў Маскве цягнік адправіцца ў 23:41 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:36.
У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Віцебска ў 20:26 з прыбыццём у Маскву ў 05:49.
Чытаць далей… -
01 ліпеня 2022БЧ прызначыла дадатковы цягнік па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск з 14 ліпеня па 29 жніўня 2022 года
У сувязі з павелічэннем попыту пасажыраў на перавозкі паміж Мінскам і «паўночнай сталіцай» Расійскай Федэрацыі ў летні перыяд і ў мэтах умацавання інтэграцыйных сувязяў Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з «ААТ РЖД» прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург.
Расклад цягніка складзены такім чынам, каб жыхары нашай краіны напярэдадні выхадных дзён маглі выехаць з Мінска і на працягу суботы і нядзелі азнаёміцца з багатай гісторыка-культурнай спадчынай Санкт-Пецярбурга, наведаўшы сусветна вядомыя славутасці горада на Няве, а ў панядзелак раніцай вярнуцца ў сталіцу Беларусі.
З Мінска цягнік №250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург будзе адпраўляцца з 14 ліпеня па 25 жніўня 2022 года па чацвяргах у 19.15 і прыбываць у Санкт-Пецярбург з 15 ліпеня па 26 жніўня 2022 года па пятніцах у 9:20.
Чытаць далей…