Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ прызначыла дадатковы цягнік па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск з 14 ліпеня па 29 жніўня 2022 года

01 ліпеня 2022

У сувязі з павелічэннем попыту пасажыраў на перавозкі паміж Мінскам і «паўночнай сталіцай» Расійскай Федэрацыі ў летні перыяд і ў мэтах умацавання інтэграцыйных сувязяў Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з «ААТ РЖД» прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург.

Расклад цягніка складзены такім чынам, каб жыхары нашай краіны напярэдадні выхадных дзён маглі выехаць з Мінска і на працягу суботы і нядзелі азнаёміцца з багатай гісторыка-культурнай спадчынай Санкт-Пецярбурга, наведаўшы сусветна вядомыя славутасці горада на Няве, а ў панядзелак раніцай вярнуцца ў сталіцу Беларусі.

З Мінска цягнік №250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург будзе адпраўляцца з 14 ліпеня па 25 жніўня 2022 года па чацвяргах у 19.15 і прыбываць у Санкт-Пецярбург з 15 ліпеня па 26 жніўня 2022 года па пятніцах у 9:20.

З Санкт-Пецярбурга цягнік будзе курсіраваць з 17 ліпеня па 28 жніўня 2022 па нядзелях, адпраўляючыся ў 20.40 і прыбываючы ў Мінск з 18 ліпеня па 29 жніўня па панядзелках у 10.21.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік будзе ісці праз станцыі Жодзіна, Барысаў, Талачын, Орша і Віцебск.

Продаж білетаў на гэты цягнік ужо адкрыты.

Беларуская чыгунка рэалізуе праязныя дакументы як для індывідуальных пасажыраў, так і для арганізаваных груп. Пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў прадастаўляецца скідка з агульнага кошту праезду ў памеры 20% і 30% у залежнасці ад колькаснага складу групы.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых здзейсніць займальнае падарожжа ў Санкт-Пецярбург і правесці там незабыўныя выхадныя дні.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіцы руху цягніка можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год