З Масквы прамым рэйсам – у фестывальны Віцебск. На час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік Віцебск–Масква–Віцебск
05 ліпеня 2022
Беларуская чыгунка на час правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжнародных ліній №239/240 Віцебск–Масква–Віцебск.
Ён будзе адпраўляцца з 12 па 16 ліпеня з Віцебска, а з 13 па 17 ліпеня – з Масквы.
З Беларускага вакзала ў Маскве цягнік адправіцца ў 23:41 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:36.
У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Віцебска ў 20:26 з прыбыццём у Маскву ў 05:49.
Продаж праязных дакументаў на дадзены цягнік ужо адкрыты – пасажырам даступны месцы ў плацкартных вагонах, а таксама ў купэ і СВ.
Нагадаем, што раней БЧ прызначыла для жыхароў беларускай сталіцы дадатковы цягнік у зносінах Мінск–Віцебск на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2022 годзе. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 13 па 18 ліпеня, з Віцебска – з 14 па 19 ліпеня. Яго расклад руху складзены з улікам праграмы фестывалю – каб мінчане маглі прыехаць у Віцебск прама да вячэрняй канцэртнай праграмы, а пасля яе заканчэння адправіцца назад дадому прамым начным цягніком.
Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах.
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» – гэта візітная картка нашай краіны. На працягу многіх гадоў музычны форум спрыяе развіццю дыялогу культур паміж рознымі народамі і краінамі. У 2022 годзе XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 13 па 18 ліпеня. Урачыстае адкрыццё музычнага форуму адбудзецца 14 ліпеня, а закрыецца фестываль 17 ліпеня.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год