Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13 ліпеня ў першы рэйс з Мінска і Масквы адправяцца дадатковыя цягнікі на фестываль «Славянскі базар у Віцебску»

11 ліпеня 2022

Нагадаем, дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск, які Беларуская чыгунка традыцыйна прызначае на час правядзення фестывалю, будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 13 па 18 ліпеня, а з Віцебску з 14 па 19 ліпеня.

Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2022».

Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12.28 і прыбудзе ў Віцебск у 16.05. А пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.40.

Акрамя таго, у 2022 годзе Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю прызначыла цягнік міжнародных ліній №239/240 Віцебск-Масква-Віцебск.

Ён будзе адпраўляцца з Масквы з 13 па 19 ліпеня. З Беларускага вакзала ў Маскве цягнік адправіцца ў 23:41 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:36.

У зваротным кірунку з 12 па 18 ліпеня цягнік будзе адпраўляцца з Віцебска ў 20:26 з прыбыццём у Маскву ў 05:49.

Набыць білеты на гэтыя цягнікі можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў білетных касах.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год