Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя рэйсы цягніка № 250/249 па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск
22 ліпеня 2022
Нагадаем, раней цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург быў прызначаны да канца лета з адпраўленнем з Мінска па чацвяргах, а з Санкт-Пецярбурга па нядзелях.
Дадаткова, з улікам павелічэння попыту пасажыраў, прызначаны рэйсы гэтага цягніка адпраўленнем у пятніцу 29 ліпеня і 5 жніўня ў 20:40 з Санкт-Пецярбурга, а таксама ў суботу 30 ліпеня і 6 жніўня ў 19:15 з Мінска.
Продаж білетаў на гэтыя рэйсы ўжо адкрыты.
Звяртаем увагу, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік №250/249 робіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын, Орша і Віцебск.
Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіцы руху цягніка можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год