Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

14 ліпеня ў першы рэйс адправіцца дадатковы цягнік па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск

12 ліпеня 2022

Нагадаем, на летні перыяд 2022 года Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург. Яго расклад складзены такім чынам, каб жыхары нашай краіны маглі здзейсніць трохдзённае падарожжа ў Паўночную Пальміру і азнаёміцца з сусветна вядомымі славутасцямі.

З Мінска цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург будзе адпраўляцца з 14 ліпеня па 25 жніўня 2022 года па чацвяргах у 19:15 і прыбываць у Санкт-Пецярбург па пятніцах у камфортны для турыстаў ранішні час 9:20.

У зваротным кірунку цягнік будзе курсіраваць з 17 ліпеня па 28 жніўня 2022 па нядзелях, адпраўляючыся з Санкт-Пецярбурга ў 20:40 і прыбываючы ў Мінск у 10:21 панядзелка.

Звяртаем увагу, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік №250/249 робіць прыпынкі на станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын, Орша і Віцебск.

Беларуская чыгунка рэалізуе праязныя дакументы як для індывідуальных пасажыраў, так і для арганізаваных груп. Пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў прадастаўляецца скідка ад агульнага кошту праезду (у памеры 20% і 30% – у залежнасці ад колькаснага складу групы).

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіцы руху цягніка можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год