Навіны для пасажыраў
Красавік
-
18 красавіка 2022Больш за 100 дадатковых цягнікоў Беларуская чыгунка прызначыла на перыяд майскіх святаў
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў з улікам прагназуемага росту пасажырапатоку ў дні майскіх святаў і Радаўніцы.
Так, 29-30 красавіка 2022 года дадаткова прызначаны цягнік міжнародных ліній №250/249 у зносінах Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск. Ён адправіцца з Мінска 29 красавіка ў 19-15, каб прыбыць у Санкт-Пецярбург раніцай наступнага дня ў 9-20. У зваротным кірунку цягнік адправіцца з Санкт-Пецярбурга 30 красавіка ў 14-26 з прыбыццём у Мінск 1 мая ў 5-08.
Таксама на перыяд з 29 красавіка па 10 мая ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Жлобін.
Чытаць далей… -
18 красавіка 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск
У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на ўчастку Асіповічы–Слуцк 12, 19 і 26 мая 2022 года будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 у зносінах Магілёў–Салігорск–Магілёў.
Чытаць далей… -
15 красавіка 2022Увазе пасажыраў
-
15 красавіка 2022Беларуская чыгунка інфармуе
-
07 красавіка 2022На перыяд майскіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла 75 дадатковых цягнікоў
У дні майскіх святаў і Радаўніцы Беларуская чыгунка надала асаблівую ўвагу арганізацыі перавозак па найбольш запатрабаваных у пасажыраў кірунках.
C 29 красавіка па 10 мая прызначана 75 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць паміж Мінскам і Брэстам, Віцебскам, Гомелем, Гродна, Магілёвам, Пінскам і Касцюковічамі (цягнік Мінск-Камунары). Таксама дадатковыя цягнікі пусцяць па маршрутах з Брэста ў Віцебск і Гомель, акрамя таго, заходнія і ўсходнія рэгіёны Беларусі звяжа яшчэ адзін цягнік Гродна-Орша-Крычаў.
Найбольшая колькасць цягнікоў прызначана на пікавыя даты выезду 29 красавіка і 6 мая і ў зваротным кірунку 3 і 9 мая.
Чытаць далей… -
07 красавіка 2022Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Орша
З 22 красавіка па 2 чэрвеня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста праз р. Бярэзіна ў г.Барысаў пасажырскія цягнікі на ўчастку Мінск–Орша будуць рухацца па змененаму раскладу.
Чытаць далей… -
07 красавіка 2022Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты
У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Скідзель–Жытомля змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты.
Так, 18, 19, 26 і 27 красавіка 2022 года адмяняюцца са звароту цягнікі: № 729, 731 Мінск–Гродна, 732 Гродна–Мінск. Акрамя таго, 19 і 27 красавіка будзе адменены цягнік № 730 Гродна–Мінск.
Чытаць далей… -
07 красавіка 2022Увазе пасажыраў! 20 красавіка часткова зменіцца маршрут і расклад цягніка № 631 Гомель–Гродна
20 красавіка 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на ўчастку Гомель–Калінкавічы часткова зменіцца маршрут і расклад цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 631 Гомель–Гродна.
Чытаць далей… -
05 красавіка 2022За 3 месяцы 2022 года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 12,3 млн. пасажыраў
Паводле аператыўных звестак у студзені-сакавіку 2022 года цягнікамі гарадскіх ліній перавезена 697 тыс. пасажыраў, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа – больш за 1,7 млн. пасажыраў, рэгіянальных ліній эканомкласа – 9,5 млн. пасажыраў.
Аб'ём перавозак у міжнародных зносінах склаў 418 тыс. пасажыраў, у тым ліку ў прамых зносінах з Расіійскай Федэрацыяй з пачатку года прайшлі 383 тыс. пасажыраў.
У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска.
Чытаць далей…