На перыяд майскіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла 75 дадатковых цягнікоў
07 красавіка 2022
У дні майскіх святаў і Радаўніцы Беларуская чыгунка надала асаблівую ўвагу арганізацыі перавозак па найбольш запатрабаваных у пасажыраў кірунках.
C 29 красавіка па 10 мая прызначана 75 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць паміж Мінскам і Брэстам, Віцебскам, Гомелем, Гродна, Магілёвам, Пінскам і Касцюковічамі (цягнік Мінск-Камунары). Таксама дадатковыя цягнікі пусцяць па маршрутах з Брэста ў Віцебск і Гомель, акрамя таго, заходнія і ўсходнія рэгіёны Беларусі звяжа яшчэ адзін цягнік Гродна-Орша-Крычаў.
Найбольшая колькасць цягнікоў прызначана на пікавыя даты выезду 29 красавіка і 6 мая і ў зваротным кірунку 3 і 9 мая.
Білеты на гэтыя цягнікі ўжо даступны ў продажы.
Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках, часу іх адпраўлення і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год