За 3 месяцы 2022 года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 12,3 млн. пасажыраў
05 красавіка 2022
Паводле аператыўных звестак у студзені-сакавіку 2022 года цягнікамі гарадскіх ліній перавезена 697 тыс. пасажыраў, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа – больш за 1,7 млн. пасажыраў, рэгіянальных ліній эканомкласа – 9,5 млн. пасажыраў.
Аб'ём перавозак у міжнародных зносінах склаў 418 тыс. пасажыраў, у тым ліку ў прамых зносінах з Расіійскай Федэрацыяй з пачатку года прайшлі 383 тыс. пасажыраў.
У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска.
Акрамя таго, для пасажыраў Беларускай чыгункі арганізавана магчымасць круглагадовага праезду на курорты Краснадарскага краю, такія як Адлер, Сочы, Туапсэ цягніком № 302/301 Мінск/Гомель–Адлер фарміравання БЧ адпраўленнем з Мінска і Адлера па няцотных чыслах.
Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» працягвае работу па паэтапным аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Нагадаем, з 2 мая 2022 года на летні перыяд прызначаны цягнік № 390/389 Мінск–Анапа фарміравання Беларускай чыгункі, які будзе курсіраваць адзін раз у чатыры дні.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год