Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў маршруце руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск
18 красавіка 2022
У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на ўчастку Асіповічы–Слуцк 12, 19 і 26 мая 2022 года будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 у зносінах Магілёў–Салігорск–Магілёў.
Таксама ў названыя даты некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Салігорск будуць ісці па змененаму маршруту і раскладу.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год