Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Орша
07 красавіка 2022
З 22 красавіка па 2 чэрвеня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста праз р. Бярэзіна ў г.Барысаў пасажырскія цягнікі на ўчастку Мінск–Орша будуць рухацца па змененаму раскладу.
У названы перыяд цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній будуць курсіраваць на ўчастку Мінск–Орша з мінімальнымі адхіленнямі ад дзеючага раскладу. У сувязі з гэтым Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам загадзя ўдакладняць час адпраўлення і прыбыцця цягніка.
БЧ звяртае ўвагу пасажыраў, што на працягу ўсяго названага перыяду змяняецца час адпраўлення цягнікоў міжнародных ліній з Мінска:
№ 52 Брэст–Санкт–Пецярбург у 18-53 (замест 18-43),
№722 Мінск–Масква ў 6-18 (замест 6-20),
№718 Мінск–Масква ў 15-57 (замест 16-00).
Таксама 27, 28 красавіка, 18, 19 мая і 1, 2 чэрвеня змяняецца час адпраўлення цягнікоў з Мінска:
№722 Мінск–Масква ў 6-07 (замест 6-20),
№718 Мінск–Масква ў 15-51 (замест 16-00),
№712 Мінск–Віцебск у 7-16 (замест 6-45),
№862 Мінск–Орша ў 8-25 (замест 7-42).
Акрамя таго, 26, 27, 28 красавіка, 17, 18, 19, 31 мая і 1, 2 чэрвеня змяняецца час адпраўлення з Мінска цягнікоў:
№714 Мінск–Віцебск у 19-46 (замест 19-53),
№866 Мінск–Орша ў 15-27 (замест 15-30),
№868 Мінск–Орша ў 18-19 (замест 18-35).
Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год