Беларуская чыгунка інфармуе
15 красавіка 2022
Па тэхнічных прычынах часова недаступна магчымасць пакупкі і вяртання электронных праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі з ненумараванымі і нумараванымі месцамі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by) афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».
Для набыцця праязных дакументаў неабходна звярнуцца ў білетныя касы Беларускай чыгункі. Афармленне праязных дакументаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі магчыма таксама ў тэрміналах самаабслугоўвання.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год