Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты

07 красавіка 2022

У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Скідзель–Жытомля змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты.

Так, 18, 19, 26 і 27 красавіка 2022 года адмяняюцца са звароту цягнікі: № 729, 731 Мінск–Гродна, 732 Гродна–Мінск. Акрамя таго, 19 і 27 красавіка будзе адменены цягнік № 730 Гродна–Мінск.

Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна–Брэст–Гродна адпраўленнем з Гродна 19 і 27 красавіка, з Брэста – 18 і 26 красавіка.

Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца па змененаму маршруту. Так, цягнік № 687/688 у зносінах Мінск–Гродна–Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 19 і 27 красавіка будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Масты–Мінск, пры гэтым замест бесперасадачных вагонаў Гродна–Масква прызначаны бесперасадачныя вагоны Масты–Масква адпраўленнем са станцыі Масты 19 і 27 красавіка, а замест бесперасадачных вагонаў Масква–Гродна прызначаны бесперасадачныя вагоны Масква–Масты адпраўленнем з Масквы 18 і 26 красавіка.

Цягнік № 679/680 Віцебск–Гродна–Віцебск адпраўленнем з Віцебска і Гродна 19 і 27 красавіка будзе рухацца па маршруце Віцебск–Скідзель–Віцебск.

Цягнік № 631 Гомель–Гродна адпраўленнем з Гомеля 18 і 26 красавіка прызначаецца ў зносінах Гомель–Масты. Цягнік № 632 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 19 і 27 красавіка прызначаецца ў зносінах Масты–Гомель.

Цягнік №623 Віцебск/Камунары–Гродна адпраўленнем з Віцебска 18 і 26 красавіка прызначаецца ў зносінах Віцебск/Камунары–Скідзель. Цягнік №624 Гродна–Віцебск/Камунары адпраўленнем з Гродна 19 і 27 красавіка будзе рухацца па маршруце Скідзель–Віцебск/Камунары.

Цягнік № 609 Гомель–Гродна адпраўленнем з Гомеля 18 красавіка прызначаецца ў зносінах Гомель–Скідзель. Цягнік № 610 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 19 і 27 красавіка прызначаецца ў зносінах Скідзель–Гомель.

Таксама 18 і 26 красавіка цягнік №610 Гродна–Гомель адправіцца з Гродна ў 17-50 (замест 20-01).

Звяртаем увагу пасажыраў, што на ўчастку Гродна–Масты ў суткі 19 і 27 красавіка асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Ліда–Гродна і Баранавічы–Гродна будуць рухацца па скарочанаму маршруту і па змененаму раскладу да станцыі Скідзель і назад.

Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Гродна, Жытомля і Скідзель 19 і 27 красавіка будзе ажыццяўляцца аўтатранспартам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год