Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 100 дадатковых цягнікоў Беларуская чыгунка прызначыла на перыяд майскіх святаў

18 красавіка 2022

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў з улікам прагназуемага росту пасажырапатоку ў дні майскіх святаў і Радаўніцы.

Так, 29-30 красавіка 2022 года дадаткова прызначаны цягнік міжнародных ліній №250/249 у зносінах Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск. Ён адправіцца з Мінска 29 красавіка ў 19-15, каб прыбыць у Санкт-Пецярбург раніцай наступнага дня ў 9-20. У зваротным кірунку цягнік адправіцца з Санкт-Пецярбурга 30 красавіка ў 14-26 з прыбыццём у Мінск 1 мая ў 5-08.

Таксама на перыяд з 29 красавіка па 10 мая ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Жлобін.

Нагадаем, раней на перыяд з 29 красавіка па 10 мая было прызначана 75 дадатковых цягнікоў. У цэлым у дні майскіх святаў і Радаўніцы па найбольш запатрабаваных у пасажыраў кірунках будуць курсіраваць 105 дадатковых цягнікоў. Білеты на гэтыя цягнікі ўжо даступны ў продажы.

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках, часе іх адпраўлення і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год