Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараняе новую форму праязных дакументаў на цягнікі, якія курсіруюць унутры рэспублікі. Білеты стануць прасцей і больш зразумела, а месцаў, дзе іх можна аформіць – у перспектыве больш

20 кастрычніка 2022

З кастрычніка 2022 года змяняецца знешні выгляд праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа. Гэта звязана з тым, што Беларуская чыгунка паступова пераходзіць на новую тэхналогію афармлення праязных дакументаў з выкарыстаннем білетадрукавальных машын. Дадзеная тэхналогія накіравана на развіццё сеткі пунктаў афармлення праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.

Інфармацыя на білеце новай формы стане больш зразумелай і нагляднай. Білеты будуць друкавацца на тэрмапаперы (для забеспячэння захаванасці праязнога дакумента, яе шчыльнасць значна вышэй, чым у тэрмапаперы, якая ўжываецца ў гандлёвых сетках).

Праязны дакумент абаронены двухмерным кодам, таксама на ім маецца індывідуальны шыфр СКПО (сродкаў кантролю падатковых органаў). Па жаданні пасажыра білет можна аформіць на рускай або беларускай мове.

Прадугледжана паэтапнае ўкараненне новай формы білетаў. Яно пачнецца з вакзалаў станцый Брэст, Магілёў, Асіповічы і Пінск. Паступова дадзеная тэхналогія афармлення праязных дакументаў будзе ўкаранёна ва ўсіх пунктах рэалізацыі білетаў Беларускай чыгункі, у якіх маюцца тэхнічныя магчымасці па арганізацыі ўстойлівага канала сувязі з цэнтралізаванай сістэмай продажаў.

Такім чынам, білетных кас, дзе можна аформіць праязныя дакументы на цягнікі з нумараванымі месцамі, у перспектыве стане больш.

Звяртаем увагу пасажыраў, што ў пераходны перыяд будуць выкарыстоўваць як новую форму праязнога дакумента, так і бланкі дзеючага ўзору.

Пры афармленні праезду ў міжнародных цягніках форма бланкаў праязных дакументаў застанецца ранейшай.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-центрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год