Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклікае вадзіцелей строга выконваць правілы дарожнага руху на пераездах

05 кастрычніка 2022

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы эксплуатуюцца больш за 1700 чыгуначных пераездаў.

БЧ надае вялікую ўвагу прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам аўтамабіляў і рухомага саставу.

Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступнай ліквідацыяй выяўленых недахопаў, таксама арганізавана сістэмная работа па ўладкаванні падыходаў да чыгуначных пераездаў, рамонту і замене насцілаў, дарожных знакаў і г. д.

Рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа ў аўтатранспартных прадпрыемствах і непасрэдна на аб'ектах чыгуначнага транспарту з кіроўцамі па папярэджанні сутыкненняў транспартных сродкаў з рухомым саставам на чыгуначных пераездах і па-за імі, падчас якой вадзіцелям нагадваюць аб правілах праезду праз чыгуначныя пераезды і ўручаюць прафілактычныя памяткі.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, за 9 месяцаў 2022 года адбылося 7 ДТЗ, што на 3 выпадкі менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. 1 чалавек загінуў і 1 чалавек траўміраваны, за аналагічны перыяд мінулага года 5 чалавек траўміравана.

Аналіз паказаў, што прычынай дадзеных дарожна-транспартных здарэнняў стала грубае парушэнне кіроўцамі аўтатранспартных сродкаў правілаў дарожнага руху.

2 выпадкі ДТЗ, якія адбыліся ў 2022 годзе, зафіксаваны ў верасні.

Так, 26 верасня 2022 года на рэгуляваным чыгуначным пераездзе без дзяжурнага работніка на перагоне Смалявічы – Гарадзішча вадзіцель легкавога аўтамабіля «Опель Вектра», ігнаруючы забараняльныя паказанні пераезнай сігналізацыі, выехаў на чыгуначны пераезд. Машыністам электрацягніка рэгіянальных ліній эканомкласа было прыменена экстраннае тармажэнне, аднак прадухіліць сутыкненне не ўдалося. На момант здарэння ў цягніку знаходзілася больш за тысячу пасажыраў. У выніку ДТЗ траўміраваны вадзіцель аўтамабіля, пашкоджаны электрацягнік і аб'екты інфраструктуры БЧ, затрыманы шэраг іншых цягнікоў.

27 верасня 2022 года на перагоне Бронная Гара – Белаазёрск на нерэгуляваным чыгуначным пераездзе без дзяжурнага работніка вадзіцель грузавога аўтамабіля маркі КАМАЗ праігнараваў патрабаванні дарожных знакаў, не пераканаўся ў адсутнасці надыходзячага да чыгуначнага пераезду рухомага саставу і выехаў на яго. Машыністам грузавога цягніка таксама было прыменена экстраннае тармажэнне, аднак дарожна-транспартнага здарэння пазбегнуць не ўдалося. Па шчаслівай выпадковасці ў ДТЗ ніхто не пацярпеў. Пры сутыкненні пашкоджаны лакаматыў цягніка, аб'екты інфраструктуры беларускай магістралі, а таксама грузавы аўтамабіль.

Беларуская чыгунка чарговы раз нагадвае, што чыгуначны пераезд з'яўляецца месцам павышанай небяспекі.

Паважаныя вадзіцелі! Не звяртаючы увагі на правіла дарожнага руху на пераездах, вы ствараеце пагрозу бяспецы перавозкі тысяч пасажыраў і грузаў чыгуначным транспартам. Спешка і няўважлівасць можа стаць прычынай страшнай трагедыі і прывесці да непапраўных наступстваў.

Акрамя таго, велізарныя страты нясе чыгунка – пашкоджваюцца інфраструктура і рухомы састаў. Таксама парушаецца графік руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў і транспартныя зносіны ў рэгіёнах.

Памятаеце, што ў сярэднім тармазны шлях цягніка складае больш за 1 кіламетр, а пры руху з хуткасцю 100-120 км/гадзіну за 1 секунду ён пераадольвае адлегласць даўжынёй 30 метраў!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год