Беларуская чыгунка пашырае магчымасці аплаты электронных праязных дакументаў
26 кастрычніка 2022
Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «ААБ «Беларусбанк» укаранілі дадатковы спосаб аплаты пры афармленні праязных дакументаў праз Інтэрнэт. Зараз пры куплі электронных білетаў на афіцыйным інтэрнэт-сайце магістралі rw.by у раздзеле «Паслугі пасажырам» і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» пасажырам БЧ стала даступна аплата з дапамогай банкаўскіх карт UnionPay.
Новая магчымасць аплаты даступна на банкаўскім рэсурсе пры выбары спосабу аплаты заказу з дапамогай плацежных картак.
Такім чынам, у цяперашні час пасажыры Беларускай чыгункі пры афармленні электронных праязных дакументаў могуць выкарыстоўваць плацежныя сістэмы БЕЛКАРТ, Visa International, MasterCard WorldWide, Мир і UnionPay.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год