Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 11 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2022-2023 гады

15 лістапада 2022

Беларускай чыгункай з 11 снежня 2022 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2022-2023 гады. Ён сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту.

Усяго ў нарматыўным графіку руху цягнікоў на 2022-2023 гады па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 389 пар цягнікоў.

Пры фарміраванні маршрутнай сеткі ў рамках Саюзнай дзяржавы чыгуначнымі адміністрацыямі дзвюх краін улічваліся патрэбы насельніцтва ў паездках у дзённы і начны час, а таксама працягласць маршруту.

З 11 снежня міжнародныя пассажырскія перавозкі ў зносінах Беларусь–Расія будуць арганізаваны па асноўных пасажыраўтваральных напрамках у прамых і бесперасадачных зносінах з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Адлерам, Анапай, Мурманскам і Калінінградам.

На летні перыяд 2023 года павялічана перыядычнасць курсіравання цягніка да Анапы, які будзе ісці праз дзень. Акрамя таго, для названага цягніка скарочаны час знаходжання ў пуці ў абодвух напрамках больш чым на дзве гадзіны.

Па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург у летні перыяд 2023 года, а таксама ў пікавыя перыяды перавозак прызначаны дадатковы цягнік зручным для пасажыраў і турыстаў раскладам.

Сталіцу Рэспублікі Беларусь і горад Пскоў у новым графіку руху звяжуць вагоны бесперасадачных зносін Пскоў–Мінск–Пскоў, якія таксама будуць курсіраваць у перыяд павелічэння пасажырапатоку.

Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах пры фарміраванні графіка руху цягнікоў асаблівая ўвага была нададзена развіццю і ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку за кошт задзейнічання маторвагоннага рухомага саставу на пасажыраўтваральных напрамках, якія злучаюць сталіцу Рэспублікі Беларусь з абласнымі цэнтрамі і гарадамі Орша, Полацк, Пінск і Калінкавічы.

У зносінах паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі асобныя цягнікі, якія курсіруюць, у тым ліку, і ў рэжыме няспыннага руху будуць пераадольваць адлегласць да Магілёва за 2 гадзіны 43 хвіліны, Гомеля – 2 гадзіны 50 хвілін, Брэста і Віцебска за 3 гадзіны, Гродна – 3 гадзіны 52 хвіліны.

Для забеспячэння перавозкі пасажыраў па перадвыхадных, выхадных і святочных днях у графіку руху прадугледжаны дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах, як у межах краіны, так і ў зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам.

Графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, а таксама ў выніку праведзенай сумеснай работы з абласнымі выканаўчымі камітэтамі па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных участках і арганізацыі рэгулярных аўтамабільных перавозак, прадугледжвае курсіраванне 259 пар цягнікоў гэтай катэгорыі.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год