Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У кастрычніку 2022 года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 5,2 млн пасажыраў

02 лістапада 2022

У кастрычніку 2022 года па аператыўных дадзеных Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла больш за 5,2 млн пасажыраў, што на 3,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб'ём перавозак у гарадскіх зносінах узрос да аналагічнага перыяду 2021 года на 0,2% і склаў 266 тыс.пасажыраў, цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезена больш за 681 тыс. пасажыраў, ці на 21,4% больш, чым у кастрычніку 2021 года, рэгіянальных ліній эканомкласа – 4,1 млн пасажыраў, ці на 0,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Аб'ём перавозак у міжнародных зносінах за гэты перыяд склаў амаль 200 тыс. пасажыраў, у тым ліку ў прамых зносінах з Расійскай Федэрацыяй праехалі 186 тыс. пасажыраў.

У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізавана рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда і Мурманска.

За студзень–кастрычнік 2022 года па аператыўных дадзеных па Беларускай чыгунцы перавезена 52,6 млн пасажыраў.

Усю неабходную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год