Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў снегападаў

30 лістапада 2022

Моцныя снегапады на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мінулыя выхадныя прывялі да падзення дрэў на аб'екты чыгуначнай інфраструктуры, што стала прычынай адключэння ліній электразабеспячэння на асобных участках Беларускай чыгункі.

Стыхія ў асноўным закранула Магілёўскі рэгіён. Усяго зафіксавана падзенне больш за 1300 дрэў. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаны збоі ў электразабеспячэнні і работы сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала 210 км.

Пацярпелых і пашкоджанняў рухомага саставу не зафіксавана.

Разам з тым, у перыяд 27-28 лістапада 2022 года на ўчастках Магілёў–Крычаў, Крычаў–Бялынкавічы, Крычаў–Орша 49 пасажырскіх цягнікоў рухаліся з адхіленнем ад устаноўленага графіка руху. Затрымка складала ад 7 хвілін да 2 гадзін 54 хвілін.

29 лістапада 2022 года таксама назіраюцца нязначныя затрымкі ў графіку руху цягнікоў на гэтых участках (да 10 хвілін).

Беларускай чыгункай аператыўна прымаюцца неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў непагоды. У цяперашні час працягваюцца аварыйна-аднаўленчыя работы, да якіх прыцягнуты больш за 130 работнікаў беларускай магістралі, задзейнічана 25 адзінак спецыяльнай тэхнікі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці і просіць з разуменнем аднесціся да сітуацыі, якая склалася.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год