Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка паляпшае ўмовы праезду ў зносінах Мінск–Брэст

19 студзеня 2022

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 1 лютага 2022 года ў зносінах Мінск–Брэст замест цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа №608/607 будзе курсіраваць цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №733/734, які абслугоўваецца новымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.

Цягнік №733 будзе адпраўляцца з Мінска ў 17-30 і прыбываць у Брэст у 21-06. У зваротным кірунку цягнік № 734 адправіцца з горада над Бугам у 6-34, каб даставіць пасажыраў у сталіцу ў 10-23. Дадзеныя цягнікі будуць у дарозе менш на 47 і 39 хвілін адпаведна.

Пяцівагонныя электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ вытворчасці кампаніі ЗАТ «Штадлер Мінск» адпавядаюць сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў, маюць высокую плыўнасць ходу.

У цягніку прадугледжана 262 месцы для сядзення 1 і 2 класа, таксама прадугледжаны месцы для праезду людзей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.

Пяцівагонныя электрацягнікі ЭПМ абсталяваны кандыцыянерамі з інтэграваным бактэрыцыдным модулем апрацоўкі рэцыркулюемага паветра, сістэмай бесправаднога доступу да медыясервера па тэхналогіі Wi-Fi.

Для задавальнення існуючага попыту на перавозкі на дадзеным маршруце арганізавана курсіраванне электрацягнікоў ЭПМ здвоеным саставам – па пятніцах і нядзелях з Мінска ў Брэст, па суботах і панядзелках з Брэста ў Мінск – гэта павялічвае ўмяшчальнасць да 524 пасадачных месцаў.

Продаж білетаў на новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №733/734 Мінск–Брэст ужо адкрыты.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год