Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 27 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Калінкавічы

27 студзеня 2022

27 снежня 2021 года, у дзень нараджэння Беларускай чыгункі, быў адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Калінкавічы–Светлагорск–Жлобін–Мінск.

Сёння штодня ў гэтым кірунку курсіруюць сучасныя электрацягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР. Перавагу новага праекта ўжо паспелі ацаніць жыхары і госці нашай краіны.

За першы месяц работы новымі цягнікамі №876/875 і №874/873 Мінск–Калінкавічы ўжо перавезена больш за 27 тысяч пасажыраў, у тым ліку па прамым маршруце Мінск–Калінкавічы–Мінск каля 6 тысяч пасажыраў або 21,4% ад агульнай колькасці.

У сярэднім за суткі ў названых цягніках праязджае больш за 850 чалавек, з іх амаль 200 – па маршруце Мінск–Калінкавічы–Мінск.

Цягнік № 876/875 адпраўляецца са станцыі Калінкавічы ў 06:02 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 09:34. У зваротным кірунку цягнік адпраўляецца ў 20:48 і прыбывае ў Калінкавічы ў 00:28.

Цягнік № 874/873 адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 14:00 і прыбывае на станцыю Калінкавічы ў 17:26. У зваротным кірунку цягнік адпраўляецца ў 18:22 і прыбывае ў сталіцу нашай краіны ў 21:44.

Па дарозе дадзеныя цягнікі робяць прыпынкі на ст. Светлагорск-на-Бярэзіне, Жлобін, Чырвоны Бераг, Бабруйск, Асіповічы-1 і Пухавічы.

Выкарыстанне інавацыйнага рухомага саставу на электрыфікаваных участках павышае камфорт транспартных зносін, эфектыўнасць эканамічных сувязяў і мабільнасць насельніцтва, скарачае час знаходжання ў дарозе.

Нагадаем, што адкрыццё рэгулярнага руху пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Калінкавічы–Мінск на электравознай цязе стала магчымым дзякуючы завяршэнню электрыфікацыі ўчастка Калінкавічы–Светлагорск-на-Бярэзіне ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў. Сёння працягласць электрыфікаваных участкаў Беларускай чыгункі складае 1369 км або больш за 25% ад агульнай працягласці яе эксплуатацыйных пуцей.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год