Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! 29 жніўня – часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Орша

25 жніўня 2022

Звяртаем увагу, што 29 жніўня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па змене стрэлачнага пераводу на ўчастку Мінск–Орша будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 861 Орша–Мінск і № 864 Мінск–Орша.

Акрамя таго, 29 жніўня 2022 года цягнікі № 862 Мінск–Орша і № 863 Орша–Мінск будуць курсіраваць з мінімальнымі адхіленнямі ад дзеючага раскладу. У сувязі з гэтым Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам загадзя ўдакладняць час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку БЧ «Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год